Кампанія Facebook мяняе назву
Кампанія Facebook мяняе назву. Пра гэта на анлайн-прэзентацыі заявіў яе заснавальнік Марк Цукерберг.
«Цяпер мы называемся Meta», — сказаў ён і прадставіў лагатып кампаніі ў выглядзе сіняй стужкі Мёбіуса.
Паведамляецца, што на фоне навіны аб перайменаванні акцыі кампаніі выраслі ўжо на 3%.
Варта адзначыць, што папулярная сацыяльная сетка «Фэйсбук» з 2 млрд карыстальнікаў, якая належыць кампаніі, захавае звыклую вядомую назву.