БЕЛ Ł РУС

Жлобінцам прысудзілі па два гады калоніі за мінулагоднія падзеі

29.10.2021 / 10:6

Nashaniva.com

У судзе Жлобінскага раёна 28 кастрычніка разгледзілі яшчэ адну крымінальную справу па абвінавачванні мясцовых жыхароў Яўгена Хар’янава і Уладзіслава Верасава ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

З матэрыялаў следства вядома, што 9 жніўня 2020 года Хар’янаў і Верасаў прымалі ўдзел у актыўных групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, блакавалі вуліцы і тым самым перашкаджалі працы грамадскага пасажырскага транспарту і ўстаноў горада, паведамляюць праваабаронцы.

Былі затрыманыя на трое сутак 11 жніўня 2021 года і змешчаныя ў ІЧУ. Да суда абвінавачаныя знаходзіліся пад падпіскай аб нявыездзе.

Суд пастанавіў прызнаць Яўгена Хар’янава і Уладзіслава Верасава вінаватымі і прызначыць ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Абодва ўзятыя пад варту ў зале суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула