БЕЛ Ł РУС

У Лідзе васьмігадовы хлопчык з’еў селядзец і трапіў у рэанімацыю

2.11.2021 / 19:19

Nashaniva.com

Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь-4».

Дзіця з'ела марынаваны ў хатніх умовах селядзец. З батулізмам хлопчыка шпіталізавалі ў рэанімацыю Гродзенскай дзіцячай бальніцы. Амаль чатыры тыдні ён знаходзіўся на лячэнні (з іх тыдзень — у рэанімацыі), яму давялося ўводзіць спецыяльную сыроватку супраць батулізму.

Цяпер ягонаму жыццю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула