БЕЛ Ł РУС

Расіянін падаў у суд на гурт Metallica. Сцвярджае, што ён прыдумаў усе песні, і хоча $1 мільярд

5.11.2021 / 10:02

Nashaniva.com

Грамадзянін Расіі Іван Хахлоў звярнуўся у суд Арлоўскай вобласці з пазовам да амерыканскага метал-гурта Metallica.

Ён патрабуе ад музыкантаў мільярд даляраў. Пазоў з'явіўся ў картатэцы арбітражных спраў.

Падставы пазову афіцыйна невядомыя. Аднак, як піша юрыдычны тэлеграм-канал «Арбітр», Хахлоў заяўляе, што ён з'яўляецца аўтарам усіх тэкстаў, музыкі гурта, яго лагатыпа і вокладак альбомаў.

Таксама расіянін патрабуе прызначыць яму «пажыццёвае ўтрыманне з даходаў продажаў музыкі, атрыбутыкі Metallica».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула