БЕЛ Ł РУС

Пяскоў пракаментаваў словы Савіных аб прызнанні Крыма расійскім

5.11.2021 / 13:12

Nashaniva.com

Афіцыйную пазіцыю дзяржавы па пытаннях знешняй палітыкі ў Беларусі, як і ў Расіі, вызначае кіраўнік дзяржавы.

ТАСС

Гэта падкрэсліў у пятніцу прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у размове з радыёстанцыяй «Гаворыць Масква», каментуючы словы дэпутата Андрэя Савіных аб тым, што Беларусь афіцыйна прызнала Крым расійскім, піша ТАСС.

«У Беларусі парламент не вызначае знешнюю палітыку. Як і ў нас, гэта прэрагатыва прэзідэнта», — сказаў ён.

Раней старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Беларусі Андрэй Савіных у эфіры YouTube-канала «Салаўёў Live» паведаміў пра тое, што заява Аляксандра Лукашэнкі пра Крым на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы з'яўляецца прызнаннем яго расійскай тэрыторыяй.

Савіных: Крым быў прызнаны беларускім бокам расійскім

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула