БЕЛ Ł РУС

У Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер

7.11.2021 / 11:25

Nashaniva.com

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі 8 лістапада: раніцай і днём у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём па паўночнай палове — з мокрым снегам. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль, днём па поўдні — да 10 градусаў цяпла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула