БЕЛ Ł РУС

У Telegram з'явіліся афіцыйныя рэкламныя паведамленні

7.11.2021 / 20:08

Nashaniva.com

7 лістапада ў Telegram сталі з'яўляцца першыя афіцыйныя рэкламныя паведамленні, запуск якіх раней анансаваў заснавальнік месенджара Павел Дураў.

Паведамленні з паметкай «sponsored» размяшчаюцца ў многіх буйных каналах пад апошнім допісам. У асноўным яны рэкламуюць новыя малавядомыя тэлеграм-каналы.

Адміністратары паведамляюць, што не бачаць, якія менавіта рэкламныя пасты з'яўляюцца ў іх у каналах, а таксама скардзяцца, што не могуць паўплываць на характар рэкламы, якая размяшчаецца ў іх.

Заснавальнік месенджара паабяцаў, што рэклама з'явіцца толькі ў вялікіх тэлеграм-каналах з больш чым тысячай падпісчыкаў і не будзе паказвацца ў чатах і групах. Таксама ён заявіў, што ў карыстальнікаў з'явіцца магчымасць адключаць рэкламныя аб'явы ў Telegram.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула