БЕЛ Ł РУС

Крэмль: Сітуацыя з мігрантамі на мяжы няпростая

8.11.2021 / 12:46

Nashaniva.com

«Мы не сумняваемся ў тым, што міграцыйныя службы Беларусі прымаюць усе неабходныя меры для таго, каб сітуацыю ўтрымліваць у законным рэчышчы», — сказаў прэс-сакратар Дзмітрыя Пяскова.

«Тут, безумоўна, мы не сумняваемся ў тым, што міграцыйныя службы Беларусі прымаюць усе неабходныя меры для таго, каб сітуацыю ўтрымліваць у законным рэчышчы. Вядома, не сумняваемся і ў тым, што ўлічваюцца меркаванні і магчымай занепакоенасці ў сувязі з тым, што мігранты могуць перацякаць на нашу тэрыторыю», — сказаў Пяскоў журналістам у адказ на пытанне, ці сочаць за гэтай сітуацыяй у Крамлі і ці ёсць асцярогі для Расіі ў гэтым кантэксце.

«Сітуацыя, безумоўна, няпростая. І, вядома, вялікі груз кладзецца на плечы беларускіх уладаў», — адзначыў ён.

Вялікі натоўп мігрантаў прыйшоў да беларуска-польскай мяжы. Што адбываецца?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула