БЕЛ Ł РУС

Пасля 15 сутак не выйшаў на волю электраманцёр з Наваполацка Аляксей Сцяпанаў

15.11.2021 / 9:29

Nashaniva.com

У пятніцу не выйшаў на волю дзяжурны электраманцёр і старшыня суполкі незалежнага прафсаюза цэха 200 завода «Палімір» Аляксей Сцяпанаў.

28 кастрычніка суддзя Зінаіда Балаболава арыштавала мужчыну па арт. 19.11 КаАП на 15 сутак за рэпост у сацсетках у 2019 годзе матэрыялаў, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі. Аляксея затрымалі адразу пасля суда. Пакаранне ён адбываў у полацкім ІЧУ.

Але пасля 15-сутачнага арышту яго так і не выпусцілі на волю. Вядома, што над Сцяпанавым адбыўся новы суд. Аднак да мужчыны ў полацкі ІЧУ не пускаюць адваката па прычыне эпідэміялагічнай абстаноўкі, паведамляюць праваабаронцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула