БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Эстоніі: Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам і знялі санкцыі

17.11.2021 / 11:15

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам і каб санкцыі былі знятыя ў абмен на спыненне міграцыйнага крызісу на межах Еўропы, заявіла ў аўторак міністр замежных спраў Ева-Марыя Лійметс.

Эва-Марыя Лійметс заявіла пра гэта ў эфіры эстонскага тэлебачання.

Лійметс сцвярджае, што гэта інфармацыя атрымана ў выніку тэлефоннай размовы паміж канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель і Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнік МЗС Эстоніі таксама лічыць, што новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі трэба ўвесці як мага хутчэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула