БЕЛ Ł РУС

Колькасць палітвязняў вырасла да 876 чалавек

19.11.2021 / 22:26

Nashaniva.com

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек асуджаных за акцыі пратэсту, пішуць праваабаронцы.

Міхаіл Хаванскі асуджаны судом Нясвіжскага раёна за гвалт супраць міліцыянта на адзін год папраўчай калоніі;

Генадзь Смірноў асуджаны судом Ляхавіцкага раёна за супраціў міліцыянту і абразу прэзідэнта на два гады і шэсць месяцаў папраўчай калоніі;

Галіна Гарацкевіч асуджаная судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна за ўдзел у мірным сходзе і супраціў гвалту пры яго разгоне да трох гадоў «хіміі».

У Беларусі цяпер 876 прызнаных палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула