БЕЛ Ł РУС

57 сутак запар. Мінчука не выпускаюць з Акрэсціна і арыштоўваюць чацвёрты раз

22.11.2021 / 18:10

Nashaniva.com

Сёння прайшоў суд над 51-гадовым кіраўніком праектаў адной са сталічных фірм Віталём Умрэйкай. За кратамі ён знаходзіцца з 7 кастрычніка — яго перазатрымлівалі чатыры разы. Сёння яго справу разглядзела суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Інчына, паведамляюць праваабаронцы.

21 лістапада Віталя не вызвалілі з ЦІПа на Акрэсціна і зноў перазатрымалі. Згодна з пратаколам, мужчына «каля 19:40, знаходзячыся ў Ленінскім РУУСе паводзіў сябе агрэсіўна і задзірліва, нецэнзурна лаяўся, а на заўвагі не рэагаваў». Сваю віну Умрэйка на судзе прызнаў, але адмовіўся даваць паказанні.

Сведка-міліцыянт на судзе пацвердзіў, што асабіста бачыў, як Умрэйка хуліганіў.

Справу Віталя суддзя разгледзела за 14 хвілін. Інчына прызнала мужчыну вінаватым па арт. 19.1 КаАП і пакарала яго 13-сутачным арыштам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула