БЕЛ Ł РУС

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі яшчэ некалькіх адвакатаў

26.11.2021 / 19:19

Nashaniva.com

25 лістапада кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла атэстацыю адвакатаў. Ліцэнзій пазбавілі яшчэ некалькіх, у тым ліку абаронцаў Віктара і Эдуарда Бабарыкаў.

Па выніках атэстацыі прынятыя рашэнні аб «немагчымасці выканання адвакатамі Аляксеевай Н. А., Бяловым А. Т., Ванцовіч Н. Л. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Таксама прынятыя рашэнні аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзій у дачыненні да Варанковай І. В. і Петрашкевіч І. Е.

Таксама выключылі з калегіі Іванова С. В., Кераля А. Я. — за «здзяйсненне правін, несумяшчальных са званнем адваката», Лазавіка Д. А. — за «сістэматычнае неадлічэнне сродкаў», Мацкевіч М. В., Пыльчанку Я. А. — за «сістэматычнае парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула