БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Аліеў правялі тэлефонную размову

27.11.2021 / 12:40

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

Яны абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, паведамляе БелТА.

Ільхам Аліеў праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб выніках праведзенай напярэдадни трохбаковай сустрэчы лідараў Расіі, Азербайджана і Арменіі.

Таксама Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў абмеркавалі ўзаемаадносіны Азербайджана з АДКБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула