БЕЛ Ł РУС

Магдалену Андэрсан такі абралі прэм'ерам Швецыі. Другі раз за тыдзень

29.11.2021 / 16:09

Nashaniva.com

Новы лідар Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі Магдалена Андэрсан не атрымала пярэчанняў парламенцкай большасці і зноў была зацверджаная прэм'ер-міністрам каралеўства. Палітык была абраная другі раз менш чым за тыдзень.

Тыдзень таму, 24 лістапада, праз некалькі гадзін пасля зацвярджэння Андэрсан, якая заняла месца на чале сацыял-дэмакратаў і Кабінета пасля адстаўкі Стэфана Ловена, які займаў пасаду з 2014 года, была вымушаная падаць у адстаўку з-за распаду кааліцыі.

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ер-міністрам Швецыі

Першая жанчына-прэм'ер Швецыі падала ў адстаўку праз некалькі гадзін пасля абрання

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула