БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

1.12.2021 / 20:59

Nashaniva.com

Мужчына ў Мінскім раёне падазраецца ў тым, што з 2012 па 2018 год гвалтаваў двух сваіх прыёмных дзяцей, хлопчыка і дзяўчынку, паведамляе Следчы камітэт.

Хлопчык перадаў свой дзённік з запісамі, дзе было адзначана, што бацька гвалтуе яго і сястру. Пасля гэтага міліцыянеры апыталі яго, і ён пацвердзіў напісанае.

42-гадоваму мужчыну выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 167 КК РБ, цяпер ён знаходзіцца пад вартай. Спачатку мужчына казаў, што не памятае тых падзей, а потым прызнаў сябе вінаватым і пацвердзіў два выпадкі згвалтавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула