БЕЛ Ł РУС

На рэйс Мінск — Эрбіль зарэгістравалася 427 чалавек

2.12.2021 / 13:27

Nashaniva.com

На рэйс у Ірак Мінск — Эрбіль зарэгістравана 427 пасажыраў (415 + 12 дзяцей да 2 гадоў).

На гэты момант ідзе пасадка на борт, паведамляе мінскі аэрапорт у сваім тэлеграм-канале.

Вылет па плане ў 13.45.

Раней пісалася, што гэты рэйс можа стаць апошнім эвакуацыйным у Ірак для мігрантаў.

Папарэднімі рэйсамі ў гэтую краіну вярнуліся 1876 чалавек. Беларускія ўлады ацэньвалі колькасць мігрантаў на тэрыторыі Беларусі да сямі тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула