БЕЛ Ł РУС

На фоне навін аб магчымым наступе Расіі Зяленскі пабываў на перадавой

6.12.2021 / 17:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў Узброеныя сілы Украіны з 30-годдзем і адправіўся з рабочай паездкай у Харкаўскую і Данецкую вобласці.

Украінскі прэзідэнт возьме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 30-годдзя Узброеных сіл Украіны і ўручыць дзяржаўныя ўзнагароды вайскоўцам.

Паведамляецца, што Зяленскі азнаёміўся з аператыўнай сітуацыяй і агледзеў камандны пункт адной з брыгад УСУ.

Паездка Зяленскага адбылася на фоне трывожных навін заходняй прэсы, якая паведамляе са спасылкай на заходнія разведкі, што канцэнтрацыя расійскіх войскаў на мяжы з Украінай можа сведчыць аб магчымым пачатку поўнамаштабнай вайны паміж Расіяй і Украінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула