БЕЛ Ł РУС

Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі

7.12.2021 / 10:10

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам 2 снежня. Мужчына ехаў у пасажырскім аўтобусе. На суседніх месцах было трое школьнікаў, якія, на яго думку, гучна смяяліся.

Мужчына ўстаў са свайго месца, прыставіў складны нож да шыі 13-гадовага хлопчыка і прыгразіў прымяніць яго, калі дзеці не сцішацца, піша СК

Хлопцы спалохаліся і на бліжэйшым прыпынку выбеглі з аўтобуса. Калі зламыснік таксама выйшаў з транспартнага сродку, яны адсачылі яго шлях і паведамілі ў міліцыю.

Мужчыну затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула