Галоўчанка: Беларусь і Расія разам могуць супрацьстаяць любому знешняму ціску
«Беларусь знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным ціскам з боку калектыўнага Захаду. Не толькі Беларусь, але і Расійская Федэрацыя», — сказаў Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкартастан Радыем Хабіравым.
«Упэўнены: нашы апаненты не дасягнуць мэтаў, якія яны пераследуюць. У першую чаргу таму, што гэта адбываецца насуперак інтарэсам беларускага народа. Па-другое, мы адчуваем за сваімі плячыма, спінай дапамогу нашага саюзніка — Расійскай Федэрацыі. Няма ніякіх сумневаў, што разам мы ў стане вытрымаць любы ціск», — цытуе прэм'ера Беларусі БелТА.