БЕЛ Ł РУС

Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня

7.12.2021 / 16:28

Nashaniva.com

У аўторак Сейм Літвы ўхваліў рашэнне працягнуць рэжым надзвычайнага становішча яшчэ на месяц. МУС краіны настойвае, што міграцыйны крызіс не скончыўся.

Урад Літвы ўнёс у Сейм прапанову аб працягненні надзвычайнага становішча за 10 км ад мяжы і ў лагерах мігрантаў да 14 студзеня 2022 года, інфармуе агенцтва BNS.

Сейм 7 снежня ўхваліў такое рашэнне. Паводле спікера Сейма Вікторыі Чмілітэ-Нільсэн, якая прадстаўляла гэтае пытанне, пагрозы грамадскім інтарэсам і бяспецы дзяржавы па-ранейшаму застаюцца.

Згодна з прынятай пастановай, надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю ўведзенае праз рост напружанасці ў сувязі з нелегальнай міграцыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула