БЕЛ Ł РУС

Андрэй Пачобут другі раз стаў журналістам года ў Польшчы

8.12.2021 / 9:57

Nashaniva.com

Палітвязень Андрэй Пачобут, які з 25 сакавіка знаходзіцца ў беларускай турме, атрымаў галоўную журналісцкую прэмію Польшчы.

У Польшчы адбылася ўрачыстая цырымонія Grand Press 2021, на якой Пачобута прызналі «Журналістам года-2021». Гэта ўжо другое такое прызнанне для журналіста, папярэдні раз яго ўзнагародзілі гэтай прэміяй у 2011 годзе. Тады ён таксама быў за кратамі.

Намеснік галоўнага рэдактара Gazety Wyborczej Яраслаў Курскі, які атрымаў узнагароду ад імя Пачобута, сказаў, што сітуацыя з журналістам ёсць «сведчаннем таго, што свабода слова не мае цаны і не падлягае абмеркаванню».

Актывіст не прызнанага ўладамі Саюза палякаў Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка. Яго вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула