БЕЛ Ł РУС

«Лукашэнка «прысвойвае» ахвяр Халакосту, аб’яўляючы іх у прапагандысцкіх мэтах «беларускім народам». Гісторык пракаментаваў праект закона аб генацыдзе

9.12.2021 / 12:34

Nashaniva.com

Апублікаваны праект закона аб «генацыдзе беларускага народа», які ўнесла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч. Сваім меркаваннем пра яго падзяліўся гісторык Аляксандр Фрыдман у сваім тг-канале.

«Праект не толькі ставіць крыж на непрадузятым даследаванні гісторыі вайны ў Беларусі, але і прадугледжвае драконаўскія штрафы. За адмаўленне «генацыду беларускага народа» можа ісці ўслед турэмнае пакаранне тэрмінам да 5 гадоў (а паўторна — да 10 гадоў), а «беларускім народам» абсурдна называюць усіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у перыяд вайны і пасляваенны перыяд.

 Такім чынам рэжым Лукашэнкі «прысвойвае» сабе ахвяр Халакоста, абвяшчаючы іх у прапагандысцкіх мэтах «беларускім народам»: словы «габрэі» і «Халакост» у праекце Ананіч чакана адсутнічаюць», — піша Фрыдман. 

Нямецкі гісторык пра прэтэнзіі да Германіі на 500 млрд даляраў: Гэта прапагандысцкі ход

Генпракуратура працягвае шукаць за мяжой «знішчальнікаў беларускага народа». Ці можа стаяць за гэтым патрабаванне аб грашовай кампенсацыі?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула