БЕЛ Ł РУС

Ганна Сола заваявала чарговы залаты медаль на спрынце ў Хахфільцэне

10.12.2021 / 18:42

Nashaniva.com

Ганна Сола заваявала залаты медаль на спрынце ў Хахфільцэне.

На жаночай гонцы этапа Кубка свету ў Аўстрыйскім Хахфільцэне біятланістка Ганна Сола выйграла залаты медаль. 

Яна адстралялася без промахаў і паказала найлепшы вынік на трасе — 20:44.4.

У першую дзясятку ўвайшла яшчэ адна беларуская біятланістка: восьмае месца заняла Дзінара Алімбекава. Яна таксама адстралялася без промахаў, але яе час — +1:08.0.

Сола — адзіная прадстаўніца нацыянальнай зборнай па біятлоне, якая не падпісала праўладны ліст спартсменаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула