БЕЛ Ł РУС

МЗС Аўстрыі выказалася наконт затрымання прэс-сакратара А1

11.12.2021 / 16:04

Nashaniva.com

Навіна пра затрыманне прэс-сакратара беларускага офіса аўстрыйскай кампаніі А1 дайшла да Міністэрства замежных спраў Аўстрыі. У суботу яны заявілі, што «асуджаюць зневажальныя дзеянні беларускіх уладаў». Таксама міністэрства заявіла, што вельмі занепакоенае арыштам прэс-сакратара.

Фота: probusiness.io

«Асноўныя правы і свабоды ўсіх людзей павінны быць заўжды абароненыя, — цытуе аўстрыйскае выданне kurier.at суботнюю заяву МЗС. — Мы інтэнсіўна працуем па дыпламатычных каналах і знаходзімся ў цесным супрацоўніцтве з аўстрыйскай кампаніяй, каб аказаць тут падтрымку».

Нагадаем, «пакаяннае відэа» з удзелам Мікалая Брэдзелева з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах у пятніцу. У ім, відавочна пад прымусам, прэс-сакратар А1 заявіў, што ён нібыта зліваў інфармацыю Антону Матольку.

Таксама ўчора стала вядома пра затрыманне дырэктара па маркетынгу «Хёндэ Аўтаград». Відэа з ім таксама з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах.

Чытайце таксама:

Затрымалі галоўнага бізнэс-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула