A1 Telekom Austria Group не атрымлівала афіцыйных абвінавачванняў ад уладаў Беларусі
Прадстаўнік A1 Telekom Austria Group расказаў, што кампаніі нічога невядома пра ніякія судовыя разгляды, а пра абвінавачванні ведаюць толькі па неафіцыйных каналах.
Доступ да даных кліентаў строга рэгулюецца і рэгіструецца індывідуальна, і пасада прэс-сакратара кампаніі Мікалая Брэдзелева не прадугледжвае наяўнасці тэхнічнага доступу да такой інфармацыі. Пачалася пашыраная праверка ўнутры кампаніі.
Улады Беларусі пакуль што не змаглі паказаць тып і маштабы ўцечак даных.
Нагадаем, у пятніцу, 10 снежня, затрымалі прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева.