БЕЛ Ł РУС

Міністры транспарту і замежных спраў Літвы захаваюць свае пасады

15.12.2021 / 8:26

Nashaniva.com

У аўторак увечары прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце паведаміла, што ўрад Літвы працягне працу ў ранейшым складзе.

У паведамленні Шыманіце гаворыцца, што ўрад паслядоўна падтрымліваў і актыўна дамагаўся ўвядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і ніколі не дамагаўся выключэння з санкцыйнага спісу асобных тавараў ці суб’ектаў.

Таксама кіраўніца ўрада паведаміла, што змагла пераканаць міністраў замежных спраў Габрыэлюса Ландсбергіса і міністра транспарту Маруса Скуодзіса забраць заявы аб адстаўцы.

Да 31 студзеня плануецца прадставіць усе магчымыя рашэнні сітуацыі з транзітам беларускага калію праз Літву, якія гарантуюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі Літвы і мінімізуюць фінансавыя рызыкі. На ўзроўні ЕС будуць прадстаўленыя прапановы па далейшых сектаральных санкцыях супраць беларускага рэжыму і сінхранізацыі з санкцыямі ЗША.

У той жа час стала вядома, што з пасады старшыні праўлення «ЛЖД» сыдзе Мантас Бартушка.

У Літве адбыўся палітычны крызіс праз скандал з падсанкцыйным прадпрыемствам «Белкалій». Нягледзячы на амерыканскія санкцыі і паслядоўную палітыку Літвы на падтрымку дэмакратычных зменаў у Беларусі, літоўская чыгунка працягнула перавозіць беларускія ўгнаенні. Хто і як будзе кампенсаваць літоўскаму прадпрыемству шматмільённыя страты ад прыпынення супрацоўніцтва з «Белкаліем», невядома.

Лукашэнка ўхваліў увядзенне крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый — да 12 год пазбаўлення волі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула