Падпалкоўніка запасу, які ўдзельнічаў у відэазвароце афіцэраў супраць гвалту, пакаралі трымя гадамі хатняй хіміі
Вынеслі прысуд падпалкоўніку запасу, палітвязню Сяргею Шпаку, якога абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 арт. 342 КК), пішуць праваабаронцы.
Шпак — падпалкоўнік запасу, які ўдзельнічаў у відэазвароце афіцэраў запасу да беларускіх вайскоўцаў, які быў змешчаны на youtube-канале. Згодна з указам Лукашэнкі, ён і яшчэ яшчэ некалькі дзясяткаў афіцэраў былі пазбаўленыя вайсковых званняў.
Суддзя Кацярына Мурашка прысудзіла Шпаку тры гады хатняй хіміі.
У кастрычніку 2020 чацвёра афіцэраў запасу звярнуліся да дзейсных сілавікоў: заклікалі задумацца, не губляць гонар і абараняць народ. У запісе ўзялі ўдзел афіцэры запасу маёр Андрэй Дзічко, падпалкоўнік Сяргей Бендзь, падпалкоўнік Сяргей Шпак і маёр Андрэй Бакурэнка.