БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім раёне ў самаробным шалашы згарэла жанчына

15.12.2021 / 13:29

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на беразе возера Малочнае паблізу аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна 14 снежня. Сведкамі ўзгарання сталі мясцовыя рыбакі.

Падраздзяленні МНС выявілі шалаш з дошак і галін, накрытых плёнкай, памерам 3х3 метры, які дагараў, і патушылі яго падручнымі сродкамі.

Знойдзенае цела загінулай жанчыны 1990 года нараджэння, якая пражывала тут працяглы час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула