БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін палітвязень уцёк з «хіміі» за мяжу

19.12.2021 / 19:35

Nashaniva.com

Як паведамляюць праваабаронцы, з Беларусі ў Літву ўцёк палітвязень Аляксей Ліпень.

Мінчуку прысудзілі 5 гадоў «хіміі» за каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і 364 КК (Пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

Свой тэрмін палітвязень адбываў у Папраўчай установе адкрытага тыпу №24 у Гродне, адкуль уцёк.

«Аляксей паспяхова перайшоў мяжу. Цяпер ён у бяспечным месцы на памежнай заставе ў Літве. На наступным тыдні яго выпусцяць у Вільню», — цытуе знаёмых Аляксея «Польскае радыё».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула