«Белтэлекам» павысіць тарыфы на інтэрнэт
«Белтэлекам» з 1 студзеня 2022 года павышае тарыфы на паслугі доступу ў інтэрнэт. Тарыфы вырастуць у сярэднім на 4%.
Кошт міжнародных тэлефонных злучэнняў, у тым ліку па пропуску трафіку абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, паслуг тэлебачання, пакетаў паслуг і іншых паслуг электрасувязі павялічыцца ў сярэднім на 5 %.