БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, куды адправілі Леаніда Зайца, які сёлета патрапіў у скандал

24.12.2021 / 10:28

Nashaniva.com

Былога кіраўніка Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца прызначылі намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Схода. Фактычна ён будзе намеснікам Наталлі Качанавай.

Фота: president.gov.by

Нагадаем, сем год (з 2012 па 2019) Леанід Заяц быў міністрам сельскай гаспадаркі. Яго звольнілі неўзабаве пасля таго, як Лукашэнка прыехаў на «Агракамбінат «Дзяржынскі»» і раскрытыкаваў «абасраных кароў». З 1 красавіка Заяц выконваў абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Яго знялі 13 снежня.

На месца Зайца ў аблвыканкам прыйшоў былы памочнік Лукашэнкі па Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка.

У кастрычніку Заяц трапіў у зліў былых сілавікоў. У апублікаваным аўдыя ішла гаворка пра «адпрацоўку» жыхара Дзяржынскага раёна, «суседа дачкі міністра». На самым высокім узроўні яго «папрасілі паставіць на месца».

Сябраваў з Шапірам і быў звольнены за «абасраных кароў». Расказваем пра экс-міністра сельскай гаспадаркі, які патрапіў у скандальны зліў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула