БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка на наступным тыдні ляціць у Расію

24.12.2021 / 15:4

Nashaniva.com

На 29 снежня запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Яны абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, паведамляе БелТА.

Таксама Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД у Санкт-Пецярбургу.

Кіраўнікі краін падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе, абмяркуюць іншыя праблемы.

СНД у снежні спаўняецца 30 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула