БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Калеснікавай і Знаку

24.12.2021 / 15:38

Nashaniva.com

Прысуд першай інстанцыі пакінуты без змен, а скарга — без задавальнення. Раней Марыю Калеснікаву прысудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі, Максіма Знака — да 10.

Getty Images

Прысуд набывае моц неадкладна. Асуджаныя адправяцца ў калоніі.

Юрыст штаба Віктара Бабарыкі Максім Знак і прадстаўніца штаба Марыя Калеснікава былі затрыманыя ў верасні 2020 года.

6 верасня 2021 года Мінскі абласны суд прысудзіў Калеснікаву і Знака да 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму і 10 гадоў калоніі строгага рэжыму адпаведна.

Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. (змова з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Віктар Бабарыка ў ліпені 2021 года быў асуджаны на 14 гадоў зняволення.

«У канцы 2021 года мы бліжэйшыя да вайны і канцэнтрацыйных лагераў, чым да міру». Каляднае эсэ Сашы Філіпенкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула