БЕЛ Ł РУС

У Крамлі заявілі пра адсутнасць планаў выносіць цела Леніна з маўзалея

27.12.2021 / 08:50

Nashaniva.com

Пяскоў падкрэсліў, што гэтага пытання наогул няма на парадку дня. «Цяпер іншы парадак дня, які мае шмат іншых пытанняў і праблем», — дадаў ён.

АГН «Масква».

Планаў выносіць з маўзалея на Краснай плошчы цела Уладзіміра Леніна няма. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Пяскоў.

«Не, такіх планаў няма», — сказаў прадстаўнік Крамля ў адказ на пытанне, ці плануецца вынас цела Леніна з маўзалея да стагоддзя з дня смерці правадыра рэвалюцыі, якое будзе ў 2024 годзе.

Дыскусія пра вынас цела Леніна з маўзалея ідзе ці не апошнія 30 гадоў.

Так, 13 лістапада кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён заявіў, што цела Леніна рана ці позна вынесуць з маўзалея і пахаваюць. На яго думку, тое, што «набальзамаванае цела ляжыць у самым цэнтры сталіцы», варта лічыць «перажыткам мінулага». Летась мітрапаліт таксама прапаноўваў пахаваць цела Леніна, а ў маўзалеі адкрыць музей рэпрэсій.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула