Мастак Васіль Шаранговіч памёр праз два дні пасля сваёй жонкі
Народны мастак Беларусі, прафесар, ён доўгі час быў рэктарам Акадэміі мастацтваў.
Васіль Шаранговіч. Ілюстрацыя да верша «А хто там ідзе?».
29 снежня памерла Галіна Шаранговіч, а сёння, 31 снежня — Васіль Шаранговіч. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі сябры сям'і Шаранговічаў.
Народны мастак Беларусі, прафесар, ён доўгі час быў рэктарам Акадэміі мастацтваў, зрабіў шмат для адраджэння Беларусі і здабыцця ёю незалежнасці. Гэта быў чалавек вялікіх заслуг і бездакорнай рэпутацыі.
Ураджэнец Мядзельшчыны (вёска Качаны каля Слабады), ён аўтар твораў, якія сталі класікай беларускай графікі.
Васіль не дажыў два тыдні да 83 гадоў.
Фота тут і вышэй — Wikimedia Commons.