БЕЛ Ł РУС

За дзень больш за 300 чалавек звярнуліся ў бальніцы з траўмамі ад галалёду

3.01.2022 / 11:23

Nashaniva.com

За ўчора да беларускіх медыкаў з галалёднымі і холадавымі траўмамі звярнулася 335 чалавек. З іх 30 былі шпіталізаваныя, паведамляе Мінздароўя.

Больш за ўсё такіх пацыентаў было ў Віцебскай вобласці. Там 119 чалавек пацярпелі ад галалёду.

На Брэстчыне галалёдныя траўмы ў нядзелю атрымалі 24 чалавекі, столькі ж на Гомельшчыне. На Гродзеншчыне з такімі траўмамі ў бальніцы звярнулася 47 жыхароў, на Магілёўшчыне — 29. Найменш выпадкаў было ў сталіцы і Мінскай вобласці — 18 і 4 адпаведна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула