Сайт «Першы Рэгіён» прызнаны экстрэмісцкім
Такое рашэнне прыняў суд Ганцавіцкага раёна 27 снежня, паведамляюць праваабаронцы. 31 снежня брэсцкі інфармацыйны сайт быў заблакаваны.
Сёння пракуратура растлумачыла, чаму быў абмежаваны доступ да сайта «Першы Рэгіён»:
«У працы сайта «Першы Рэгіён» знойдзеныя шматлікія парушэнні Закона РБ «Аб сродках масавай інфармацыі». Асобныя артыкулы суправаджаліся радыкальнымі паведамленнямі, якія распальваюць варожасць і варажнечу па палітычных і ідэалагічных матывах. Публікаваліся і іншыя звесткі, якія «яўна дыскрэдытавалі дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў».