Памерла легендарная выкладчыца беларускай мовы Наталля Краўцэвіч
13 студзеня памерла выкладчыца беларускай мовы Ліцэя БДУ Наталля Янісаўна Краўцэвіч.
Наталля Янісаўна Краўцэвіч. Фота Андрэя Сабалевіча
«Усё жыццё Наталлі Янісаўны было звязана з Ліцэем. Ліцэістка першага выпуску, яна пасля заканчэння ўніверсітэта вярнулася ў Ліцэй, каб стаць узорам Настаўніка для многіх пакаленняў сваіх вучняў, — пішуць яе калегі. — Мы захаваем у сваіх сэрцах святло яе ўсмешкі».