Прапагандыст Прыдыбайла атрымаў медаль Скарыны
Прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла, які называў беларусаў тупымі, узнагароджаны Лукашэнкам медалём Францыска Скарыны
«За вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі».
Таксама сёння з такой жа фармулёўкай медалём Скарыны адзначаныя заслугі дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання АНТ Анатоля Занковіча і загадчыка аддзела рэжысёраў галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» БТ Ільі Крэўчыка.