БЕЛ Ł РУС

Знайшлі цела аднаго з хлопчыкаў, якія патанулі ў Дзвіне перад Новым годам

16.01.2022 / 16:43

Nashaniva.com

29 снежня каля вёскі Казьянкі Полацкага раёна двое хлопчыкаў 10 і 12 гадоў пайшлі да Дзвіны катацца з горкі на цюбінгу і патанулі. Цела аднаго з іх вадалазы знайшлі сёння, паведамляе прэс-служба МНС.

Месца, дзе адбылася трагедыя. Фота Следчага камітэта.

Цела дзіцяці знайшлі на адлегласці 700-800 метраў ад месца патаплення і прыблізна за 30 метраў ад берага на глыбіні тры з паловай-чатыры метры. Другога хлопчыка працягваюць шукаць.

Трагедыя пад Полацкам: на Дзвіне праваліліся пад лёд двое хлопчыкаў. У аднаго з іх быў дзень народзінаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула