БЕЛ Ł РУС

1154 чалавекі ўжо памерлі ад вірусу A/H1N1

6.08.2009 / 10:08

Аргентына перагнала Мексіку па колькасці памерлых, а ўсяго захварэлі на грып A/H1N1 162 тысячы 380 чалавек.

Колькасць памерлых ад грыпу A/H1N1 у Аргентыне вырасла да 337 чалавек. Аргентына па колькасці памерлых даўно абагнала Мексіку — там 146 загінулых і Бразілію (129 выпадкаў).

Усяго, паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, пацвержаныя 162 тысячы 380 выпадкаў захворвання. Памерлі 1 154 чалавекі.

У лабараторыях многіх краін свету працягваецца праца над супрацьвіруснай вакцынай. Чакаецца, што ў большасці краін антывірусны прэпарат з’явіцца гэтай восенню.

Вядомыя супрацьгрыпозныя сродкі Tamiflu і Relenza часта былі неэфектыўнымі супраць A/H1N1.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула