БЕЛ Ł РУС

БПЦ: У мітрапаліта Веніяміна — прыкметы ВРВІ

20.01.2022 / 13:30

Nashaniva.com

Учора з'явілася інфармацыя, што мітрапаліт Веніямін захварэў на кавід. У прэс-службе БПЦ паведамілі, што ў кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя.

— Уладыка прыняў рашэнне ўстрымацца ад службы на Вадохрышча, бо ў яго выявіліся прыкметы ВРВІ, — растлумачыў Zerkalo.io старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іерэй Ігар Васько. — У шпіталізацыі ён не мае патрэбы, пачуваецца добра і працягвае працаваць над пытаннямі, звязанымі з кіраваннем экзархатам.

На пытанне, колькі цяпер прадстаўнікоў БПЦ хварэе на кавід, Ігар Васько адказаў, што не валодае гэтай інфармацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула