БЕЛ Ł РУС

ДАІ шукае кіроўцу, які збіў 13‑гадовага хлопчыка

6.08.2009 / 12:01

Nashaniva.com

ДАІ шукае кіроўцу, які збіў 13‑гадовага хлопчыка, а потым з'ехаў з месца ДТЗ.

Выпадак здарыўся 4 жніўня (аўторак) а 21‑й па мясцовым праездзе ля дзіцячага садка па адрасе Валгаградскай, 27б.

У пацярпелага медыкі выявілі шматлікія ўдары і пашкоджанне звязак правага запясця.

Відавочцаў гэтага здарэння супрацоўнікі сталічнай ДАІ просяць патэлефанаваць на нумар 222‑17‑17 ці 102.

Ігар Голад, Мінск-навіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула