БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Пінскім раёне згарэў чалавек

23.01.2022 / 12:04

Nashaniva.com

Пажар адбыўся 22 студзеня ў вёсцы Бобрык Пінскага раёна, у агні загінуў мужчына 1958 года нараджэння, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.

Паведамленне аб пажары ў вёсцы Бобрык Пінскага раёна ратавальнікі атрымалі 22 студзеня ў 18.19.

Пажар быў у драўляным гаспадарчым будынку, у яго выніку агнём знішчаны дах, перакрыццё і маёмасць, пашкоджаныя сцены. У агні загінуў 63-гадовы мужчына.

Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула