БЕЛ Ł РУС

Крэмль заявіў аб высокай пагрозе ваеннага наступу Украіны на Данбас

24.01.2022 / 15:13

Nashaniva.com

Пагроза ўзброенага наступу Украіны на Данбас цяпер вельмі высокая, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Украінскія ўлады канцэнтруюць велізарную колькасць сіл і сродкаў на мяжы з самаабвешчанымі рэспублікамі на лініі судакранання, сапраўды, характар гэтай канцэнтрацыі кажа аб падрыхтоўцы да наступальных дзеянняў і, сапраўды, такая пагроза цяпер ёсць», — сказаў ён.

Паводле слоў чыноўніка, пастаўка заходняй зброі ва Украіну «лішні раз натхняе гарачыя галовы ў Кіеве для пачатку гэтай аперацыі».

Кіраўнік «ДНР» заявіў, што Украіна рыхтуе «наступ на Данбасе»

«Мы восьмы год ваюем і прывыклі». Што ва Украіне думаюць пра магчымае расійскае і беларускае ўварванне?

Краіны НАТА абвясцілі аб перакідцы дадатковых сіл ва Усходнюю Еўропу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула