БЕЛ Ł РУС

Журналіста Міхаіла Карневіча вызвалілі, але аштрафавалі

24.01.2022 / 17:36

Nashaniva.com

Журналіст «Народнай волі» Міхаіл Карневіч выйшаў на свабоду. Ён атрымаў штраф у памеры 800 рублёў за рэпост інфармацыі ў сацсетках.

Карневіча затрымалі 21 студзеня ў Гродне. Днём да яго дадому прыйшлі з ператрусам, канфіскавалі тэлефон і камп'ютар, а пасля прапанавалі праехаць у РАУС на размову.

Увечары журналіста перавялі ў ІЧУ, адкуль ён выйшаў толькі сёння.

У Гродне затрыманы Міхал Карневіч

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула