БЕЛ Ł РУС

Пентагон заявіў, што гатовы перакінуць у Еўропу 8,5 тысяч вайскоўцаў

24.01.2022 / 23:44

Nashaniva.com

ЗША гатовыя перакінуць у Еўропу 8,5 тыс. вайскоўцаў, але пакуль канчатковае рашэнне не прынятае.

Джон Кірбі. Фота: Alex Wong / Getty Images

Пентагон павысіў гатоўнасць войскаў праз сітуацыю вакол Украіны, заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША Джон Кірбі.

«Частку войскаў у ЗША прывялі ў стан павышанай гатоўнасці», — сказаў Кірбі.

Гаворка ідзе пра 8,5 тысяч вайскоўцаў, якіх ЗША гатовыя перакінуць у Еўропу. Але пакуль што пастановы аб іх разгортванні не было, дадаў прадстаўнік Пентагона.

Дзярждэпартамент ЗША пра расійска-беларускія вучэнні: Гэта надзвычай небяспечна

ЗША разглядаюць адпраўку ў Еўропу вайскоўцаў, авіяцыі і флота

Энтані Блінкен: Перасячэнне мяжы Украіны любымі расійскімі ўзброенымі сіламі будзе лічыцца ўварваннем

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула