БЕЛ Ł РУС

У Беларусі забаранілі ўвоз і продаж расійскіх цыгарэт Davidoff Classic

4.02.2022 / 21:58

Nashaniva.com

Рашэнне аб забароне ўвозу і продажу цыгарэт Davidoff Classic прыняў беларускі Дзяржстандарт. Забарона дзейнічае з 8 лютага. 

Фота: yandex.ru

Цыгарэты Davidoff Classic вырабляе расійская кампанія «Імперыял Табака Волга», а імпартуе «Беларусьгандаль».

Прычына забароны — што ў гэтых цыгарэтах выявілі перавышэнне паказчыкаў па ўтрыманні нікаціну, смолаў і монааксіду вугляроду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула