БЕЛ Ł РУС

«Хочам мірна вырашыць канфлікт»: Нямеччына паўтарыла адмову пастаўляць зброю Украіне

6.02.2022 / 12:47

Nashaniva.com

Міністр абароны Нямеччыны Крысціна Ламбрэхт чарговым разам паўтарыла адмову пастаўляць зброю Украіне на фоне магчымага ўварвання Расіі. Берлін выступае за мірны шлях вырашэння канфлікту, паведамляе РБК-Украіна.

Украінскія вайскоўцы. Фота: Мінабароны Украіны

«У федэральнага ўрада ўжо даўно ёсць выразная пазіцыя — нават у папярэднія заканадаўчыя перыяды — мы не дастаўлялі зброю ў крызісныя зоны, каб не дапусціць там далейшай эскалацыі», - заявіла Ламбрэхт.

Паводле яе слоў, на сёння працягваецца дыялог па мірным урэгуляванні.

«Ва ўкраінскім канфлікце ў нас ёсць партнёры па перамовах, якія вярнуліся за стол перамоваў — напрыклад, у Радзе Расія — НАТА і ў нармандскім фармаце. Вось чаму цяпер наша задача — знізіць эскалацыю. Мы хочам вырашыць гэты канфлікт мірным шляхам», - дадала міністр абароны.

Раней паведамлялася, што пасольства Украіны накіравала афіцыйны ліст ураду Нямеччыны, у якім просіць даць абарончае ўзбраенне. Гаворка ідзе пра боепрыпасы для супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, а таксама для кулямётаў.

Таксама стала вядома, што Ізраіль забараніў краінам Балтыі даць Украіне ўзбраенне ізраільскай вытворчасці.

Чытайце таксама:

«Вашынгтон пост» паведаміла аб сцягванні 70% «сіл уварвання» Расіі да межаў Украіны

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

Міністр абароны Латвіі: Палітыка Германіі ў дачыненні да Расіі не ўпісваецца ў наш час

Немцы не будуць дапамагаць украінцам зброяй. Дапамогуць толькі лячыць параненых

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула